Зразы з цымусам. Літвацкая кухня.
Не Б-г ведае якое вынаходніцтва, але ўсё ж наша. Не ў кніжках
вычытанае, але жонкай прыдуманае. Зразы з курынага фаршу з дадаткам
топленага курынага шмальцу, начыненыя вострай пасераванй морквай з
кавалкамі чарнасліву. Смачныя.
Морква – гонар ізраільскай сельскай гаспадаркі і незаменны кампанент
літвацкай кухні. Цымус з морквы – некалі самая знакавая страва
літвакоў. Сімвал дабрабыту, бо нарэзаныя "манеткамі" кружкі морквы
габрэйскі фальклор атаясамліваў з залатымі манетамі. Выраз "самы
цымус" увайшоў і ў беларускую мову ў сэнс "самае смачнае" або "самае
важнае, істотнае". Таму ў назве - Зразы з цымусам – заключаны падвойны
сэнс.