Гасцявы дом Птушка знаходзіцца ў маляўнічым месцы сярод леса недалёка ад Мінска (21км ад МКАД), 6 км ад горада Заслаўе.
У доме 3 жылыя пакоі для дарослых гасцей з двуспальнымі ложкамі, дзіцячы пакойчык з двух'ярусным ложкам, гульнямі і цацкамі, зала для святаў і мерапрыемстваў, абсталяваная кухня, два санвузлы.
Агульная колькасць гасцей - да 12 чалавек (да 9 дарослых + дзеці).
Каля дома вялікая тэрыторыя з выхадам ў грыбныя лясы, на тэрыторыі - сапраўдная вясковая лазня на дровах з невялікай тэрасай і маляўнічым краявідам, духмяныя венікі і гарбата з зёлкамі.
Недалёка знаходзіцца прыпынак аўтобуса, бліжэйшы супермаркет - ў 5 хвілінах язды на машыне. Да Мінска на машыне 30 хвілін.
Госці могуць скарыстацца бясплатнай паркоўкай, адпачыць ў лазні на дровах, наведаць славутасці нашых месцаў.
Кошт залежыць ад колькасці гасцей. Задатак 50%.
Браніраванне ажыццяўляецца загадзя, мінімум за дзень да прыезду.
Правілы пражывання:
- нельга знаходзіцца ў стане моцнага алкагольнага ап'янення і ужываць наркотыкі, паводзіць сябе неадэкватна ці агрэсіўна;
- феерверкі, салюты, гучная музыка і моцны шум забароненыя.
Магчыма размяшчэнне з дзецьмі любога ўзросту, з хатнімі жывёламі - па запросу (за дадатковую плату).
Будзем рады бачыць сем'і, не шумныя кампаніі сяброў ці сваякоў, тренінгі, тімбілдінг, рэтріты, святы і мерапрыемствы без моцнага шуму**.
Чакаем Вас ў госці!
*лазня здаецца ў арэнду разам з гасцявым домам. Кошт пры арэндзе з лазняй змяшчае выдаткі на яе растопку, прыбіранне, венікі, гарбату (+150 руб). Не аказваем паслугі лазні, ў тым ліку паранне.
**не арганізуем мерапрыемствы, вяселля, свята. Арэнда індывідуальнага жылога дома для пражывання на кароткі тэрмін.