Дзе можна заказаць аглядную экскурсію на беларускай мове
Брэст
Пачнем з Брэста. Горад турыстычны і насычаны рознымі цікавымі аб’ектамі: Брэсцкая крэпасць, Белавежская пушча, музей цягнікоў, вуліца Савецкая і г.д.
І, канешне, тут ёсць у каго замовіць экскурсіі на мове. Звяртайцеся да Надзеі.
Магілёў
Самабытны і багаты на гістарычныя падзеі горад. Гід Алег пазнаёміць не толькі з асноўнымі славутасцямі, але і з невялічкімі цікавымі мясцінамі Магілёва.
Мір
Мястэчка невялікае, але адно з тых, якое часцей за ўсё наведваюць турысты. Беларускамоўны гід тут таксама ёсць. Гэта Юрый.
Пінск
Самы час завітаць у сталіцу Палесся. Паслухаць гісторыю прыгожага, утульнага города на беларускай мове можна, калі замовіць экскурсію ў Вольгі.
Ружаны
Шмат хто лічыць, што ў Ружанах няма чаго глядзець акрамя палацу. Гэта не так. Пішыце гіду Антосю, з ім вы дакладна ўбачыце ўсё, што ёсць у мястэчку.
Смаргонь
Што паглядзець у Смаргоні? Касцёл Св. Міхаіла Арханёла, царкву, мемарыяльны комплекс, помнік Ф.Багушэвічу.
Гэта толькі невялікая частка, пра іншыя помнікі можно даведацца, калі замовіць экскурсію ў Яўгена.
Тураў
Адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Што гэта значыць? Адназначна будзе цікава. І лепш за ўсё знаёміцца з Туравам на экскурсіі і калі яна яшчэ з беларускамоўным гідам Ганнай, то зусім цудоўна.
Возера Шо (аграсядзіба «Запаведны востраў»).
Утульная сядзіба, гасцінныя гаспадары, смачная беларуская ежа і неардынарныя маршруты - ўсё, што так трэба для добрага адпачынку.
Дарэчы, гаспадар Аляксандр добра размаўляе на мове.