Автостоп
Паазёрскі ўлоў: Паставы-гарадок, Камайская крэпасць, таямнічыя Швакшты
Упершыню ў жніўні замест звыклых падарожжаў я вырашыў ударыцца ў працу. Веянне сталага жыцця, падумаў тады я. Але губляць спрыт не хацелася, дый надвор'е было прыхільнае да рознага роду авантур. Выходныя набылі моц. Я патэлефанаваў сябру Яну і дамовіўся аб невялічкім паходзе з начлегам, забіў заплечнік паходнымі манаткамі, і вось ужо родны трамвай нясе мяне ў бок сталічнага аўтавакзала. Наш выбар паў на паазёрскі поўнач, і ўжо праз паўтары гадзіны мы апынуліся ў Паставах — горадзе з чарады невялікіх азёр, захаванай гістарычнай забудовай і хвацкай малочкай.
1772